28/11/2023
Вітанкі! Ёсць навіны. Хутка будзе першы Hastrafest Novaj Biełarusi і Red Monkey бярэ ў ім удзел!
Hastrafest Novaj Biełarusi адбудзецца 1-10 снежня з нагоды першага Дня народзінаў праекта «Новая Беларусь» .official.
11 беларускіх бараў, кавярняў і рэстаранаў у Польшчы, Літве і Грузіі прыгатуюць традыцыйныя беларускія стравы ў сучаснай інтэрпрэтацыі. Каб даць гэтым стравам новае жыццё, а беларусам і беларускам — нагоду сабрацца разам за адным сталом.
Спецыяльна да Гастрафэсту мы ў паэксперыментавалі з беларускімі алкагольнымі напоямі. Узялі традыцыйныя рэцэпты, дадалі ў іх сучаснасці і атрымалі збалансаваныя прыемныя смакі. Атрымаўся «Шляхетны алка-сэт па-эмігранцку». Што ў яго ўваходзіць — глядзіце ў каруселі.
На Гастрафэсце будзе не толькі ежа. «Новая Беларусь» падрыхтавала для вас некалькі цікавых сюрпрызаў. Сачыце за навінамі ў суполцы «Hastrafest Novaj Biełarusi» ў апцы «Новая Беларусь», а таксама ў нашых сторыс.
🍷En On December 1-10 Poland, Georgia and Lithuania will host the first Hastrafest Novaj Biełarusi. You can taste traditional Belarusian dishes in a modern interpretation. Red Monkey participates too. You can taste more than 6 traditional Belarusian drinks prepared in a new way in our bar. Looking forward to seeing you!
#гастрафэстновайбеларусі