30/05/2026
Краны зараджаны, мы ў прадчуванні! Спадзяемся, вы таксама чакаеце нашага супольнага святкавання сёмага Дня народзінаў Бровара Маланка. "Сем гадоў - 777 - тры сякеры - партвейн - Партугалія - азулежу" - такая была ў нас думка, таму вечар будзе праходзіць з невялікім ухілам у тэму партвейну і іншых вінаградных напояў. Што нас чакае:
піва - унікальнае, новае і смачнае (тап-ліст у каруселі і аплікацыі Untappd);
новы мерч;
розыгрышы;
забаўкі;
наша фірмавая атмасфера⚡️
Чакаем!